Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме

Праграма рэалізацыі інавацыйнага праекту

Дата: 12 октября в 12:47, Обновлено 21 октября в 20:37

Праграма рэалізацыі інавацыйнага праекта
«Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці вучняў: інтэграцыя вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці ўстановы адукацыі – сацыякультурнага цэнтра рэгіёну» ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа п. Юбілейны»

Тэрміны рэалізацыі інавацыйнага праекта:

Рэалізацыя Праекта разлічана на тры гады – 2018-2021 гады.

Першы 2018-2019 навучальны год:

Навучальныя семінары для спецыялістаў, якія  задзейнічаны ў інавацыйным працэсе.

Арганізацыя работы комплексаў – майстэрняў па напрамках дзейнасці;

Распрацоўка перспектыўнага планавання ў адпаведнасці з праграмай рэалізацыі праекта.

Аналіз і інтэрпрэтацыя атрыманых вынікаў.

Другі 2019-2020 навучальны год:

Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці ў вучняў у рамках дзейнасці ўстановы адукацыі як сацыякультурнага цэнтра»;

Аналіз і інтэрпрэтацыя атрыманых вынікаў.

Трэці 2020-2021 навучальны год:

Ацэнка выніковасці працы;

Распрацоўка метадычных рэкамендацый;

Абагульненне вопыту работы.

Апісанне праграмы, тэрмінаў правядзення

эксперыментальнай дзейнасці

Этапы

Тэрмін

Змест дзейнасці

Падрыхтоўчы

студзень-ліпень

2018 г.

1)Арганізацыя дзейнасці ўстановы адукацыі па падрыхтоўцы рэалізацыі інавацыйнага праекта ў рамках дзейнасці ўстановы адукацыі-шматфункцыянальнага сацыякультурнага рэсурснага цэнтра рэгіёну: вызначэнне мэтаў і задач, стварэнне творчых груп педагогаў, арганізацыя навучання педагагічных работнікаў.

2)Вывучэнне крыніц і аналіз літаратуры па методыцы выкладання прадметаў з выкарыстаннем магчымасцяў інтэграцыі.

3)Вызначэнне механізму развіцця нацыянальна/этнакультурнай кампетэнтнасці педагогаў у працэсе бесперапыннага навучання і самаадукацыі (распрацоўка варыятыўнай модульнай праграмы павышэння іх кваліфікацыі).

4) Аптымізацыя мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці вучня ва ўстанове адукацыі з улікам рэгіянальнага кампанента.

Асноўны  этап

Жнівень

2018г. -

красавік 2020 г.

1) Распрацоўка Праграмы дзейнасці ўстановы адукацыі праз сістэму комплексаў-майстэрняў (сацыяльна-педагагічны комплекс-майстэрня; мастацка-эстэтычны комплекс-майстэрня; навукова-даследчы комплекс майстэрня; фізкультурна-спартыўны комплекс-майстэрня) у рамках шматфункцыянальнага сацыякультурнага рэсурснага цэнтра рэгіёну па фарміраванні нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці навучэнцаў. Падрыхтоўка неабходных навучальных матэрыялаў па прадметах гуманітарнага і мастацка-эстэтычнага цыкла (беларуская мова і беларуская літаратура; гісторыя; геаграфія; біялогія; фізічная культура; Аб і МХК і інш.), а таксама па арганізацыі дадатковых адукацыйных паслуг і пазанавучальнай дзейнасці.

2) Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці навучэнцаў у рамках вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці праз дзейнасць комплексаў-майстэрняў па напрамках дзейнасці.

3) Аптымізацыя варыятыўнай сістэмы павышэння прафесійных кампетэнцый педагагічных кадраў установы адукацыі праз самаадукацыю, укараненне праграмы павышэння кваліфікацыі па фарміраванні нацыянальна-культурных кампетэнцый педагагічных работнікаў і кіруючых кадраў, распрацоўка індывідуальных маршрутаў/стажыроўкі асобасна-прафесійнага развіцця з мэтай фарміравання іх нацыянальна/этнакультурнай кампетэнтнасцей.

4) Распрацоўка канцэпцыі інфармацыйна-адукацыйнай прасторы УА з улікам мэтаў і задач інавацыйнага праекта.

5)Распрацоўка варыятыўнай праграмы этнакультурнай асветы ў полікультурнай прасторы рэгіёну для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і іншых зацікаўленых, паэтапнае яе ўкараненне.

Заключны этап

май 2020 г.– красавік 2021г

1) Аналіз дасягнутых вынікаў і вызначэнне перспектыў далейшага развіцця УА

2) Фіксацыя атрыманых вынікаў адукацыйнай практыкі і прапановы па іх замацаванні ў нарматыўных актах.
3)Падрыхтоўка метадычных рэкамендацый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.