Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса

О музее

Дата: 18 марта в 08:36, Обновлено 18 марта в 08:37

Год адкрыцця музея: 2004.

Профіль музея: гісторыка-краязнаўчы.

Плошча музея (кв. м): 25.

Колькасць экспанатаў усяго - 188, у тым ліку асноўнага фонду – 173.

Найбольш каштоўныя з іх самавар і фотаздымак салдата польскай арміі.

Галоўная задача музея – умацаваць цікаўнасць навучэнцаў да гісторыі роднага краю.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

  1. «Хлеб у доме гаспадар»»;
  2. «Сялянскі побыт пачатку ХХ ст. – 1970-х гг.»;
  3. «У вайны не жаночы твар»;
  4. «Наш доўг – прыйсці на дапамогу»;
  5. «Наша школа ўчора, сёння.».

Мэты і задачы музея ўстановы адукацыі:

  • Садзейнічаць фарміраванню ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, гуманізму;
  • Пашыраць кругагляд, выхоўваць пазнавальныя інтарэсы і здольнасці, фарміраваць сацыяльную актыўнасць;
  • Праводзіцб работу па фарміраванню навыкаў пошукавай, навукова-даследчай работы;
  • Удасканальваць навучальна-выхаваўчы працэс;
  • Развіваць цікавасць да прафесіі хлебароба, выратавальніка, настаўніка, музейнага работніка.

Асноўныя функцыі школьнага музея:

  • дакументаванне гістарычнай спадчыны шляхам выяўлення, збору, вывучэння і захавання музейных прадметаў;
  • ажыццяўленне музейнымі сродкамі дзейнасці па выхаванню, навучанню, развіццю, сацыялізацыі навучэнцаў;
  • арганізацыя культурна-асветнай, метадычнай, інфармацыйнай дзейнасці;
  • развіццё дзіцячага самакіравання.

У музеі праводзяцца выхаваўчыя мерапрыемствы да знамянальных дат і падзей; вучэбныя заняткі па гісторыі, геаграфіі, літаратуры, мастацтву і інш.; заняткі па інтарэсах; навучэнцы прымаюць актыўны ўдзел розных даследчых акцыях і конкурсах.

Кіраўнік музея:

Панкевіч Ірына Аляксандраўна.

Нашы экскурсаводы:

Ланец Яўген, VIІІ класс

Зельманчук Віялета, V класс

Стасевіч Ева, ІХ класс

Шышуліна Анастасія, ХІ класс

Помін Аляксандр, ХІ класс

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.