Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Вечар адпачынку"СНІД - трагедыя стагоддзя "

Дата: 27 ноября 2017 в 10:55, Обновлено 29 ноября 2017 в 08:45
102 просмотра

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам - міжнародны дзень ААН, адзначаецца 1 снежня. Упершыню абвешчаны СААЗ у 1988 годзе, з 1996 года праводзіцца ЮНЭЙДС. Дзень заснаваны з мэтай павышэння дасведчанасці аб эпідэміі СНІДу, выкліканай распаўсюджваннем ВІЧ-інфекцыі, а таксама як дзень памяці ахвяр гэтага захворвання. Многія дзяржаўныя, грамадскія і медыцынскія арганізацыі па ўсім свеце ў гэты дзень праводзяць асветніцкія і дыягнастычныя мерапрыемствы.

Таму і мы напярэдадні гэтага дня правялі вечар пытанняў і адказаў “СНІД – трагедыя стагоддзя”. Пасля прагляду змястоўнага відэароліка аб гісторыі СНІДу вучні адказвалі на пытанні, гулялі ў пазнавальныя гульні на тэму СНІДу, перанесліся ў старажытнасць і даведаліся, ці былі ў той час у людзей праблемы, падобныя да гэтай. У канцы вечара дзеці падзяліліся ўражаннямі ад новай інфармацыі. А завяршыўся ён вясёлай дыскатэкай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.